На дзевятае траўня я вырашыў праехацься па аб'ектах Першай Сусветнай з "Краiнай замкаў". Пра ix я ўжо пiсаў - ўсiм раю (ну, а акрамя таго, што ў iх ўсе гiды - нарманiсты).
Дык вось, паглядзеў нямецкiя доты на Смаргоншчыне, турму для ваеннапалонных у Гарэцкаўшчыне, помнiк рускiм лётчыкам у Барунах.
Але пра што я жадаў напiсаць. Пра захаванне гiстарычнай памяцi.
Асаблiва гэта было бачна менавiта ў травеньскiя днi, калi, выбачайце, "дзеды ваявалi" i "перамога" часамi ператвараецца ў фарс. Думаю, што кожны якi-небудзь прыклад ды бачыў. I на фоне гэтага адкрываецца непрывабныя абставiны таго, як гiстарычная памяць захоўваецца.
Вось як выглядае недабудаваны (кiнуты) мемарыял салдатам РIА у Смаргонi.
Зразумела, што голы бетон гэта вельмi сучасна.
А гэта самi салдаты РIА.
Ну, вы ж разумееце, што армiя, якая астанавiла немцаў ля Смаргонi i Баранавiч выглядала менавiта так.
Дадаць да гэтаго можна толькi тое, што вакольны парк пакiнуты таксама ў "першабытным" стане, i таму выкарыстоўваецца ў якасцi выпасу для коз. Iдылiчна так.
Пра пытанне з захаваннямi ўвогуле пiсаць не буду.
Дадаць магу адно - звычайна так робяць з чужымi, асаблiва з ворагамi, калi палiтэс не дазваляе ўвогуле ад iх пазбавiцца.
Савецкiя з рускiмi так i рабiлi вынiшчалi, што маглi (а тое-сёе спрабавалi прычапiь да сябе). Час перамянiуся, знiчаць магчымасцi ўжо няма (ды i мала чаго засталося), рабiь выгляд, што гiсторыя пачынаецца ў 1917 годзе таксама - дык хай мемраял пастаiць хоць напалову разбураны.
Дзевятага траўня гэта выглядае асаблiва мярзотна. Цi гэта не абраза не толькi загiуўшым удзельнiкам Першай сусветнай, але i тым, хто застаўся жывымi? А сярод iх багата хто змагаўся i ў Другую. Сярод iх толькi сярод маршалаў - Малiноўскi, Ракасоўскi, Шапашнiкаў, Баграмян, Жукаў, Талбухiн. Гэта i яны выяўлены на тым помнiку.
Зразумела, што пры такiм падыходзе ўдзельнiкаў Другой Сусветнай i помнiкi шм нiчога добрага таксама не чакае. Прыклады таксама кожны можа прыгадаць сам.
Але ж скончу я аптымiстычна.
У вёске Заброддзе Вiлейскага раёна жыве Барыс Барысавiч Цiтовiч, мастак i проста добры чалавек.
Ды вось ён на ўласныя сродкi абудаваў каплiцу-музей i па тагачасовым планам аднавiў лазарэтныя могiлкi.
Вось што можа зрабiць адзiн чалавек (вядома ж разам з такiмi ж дапамагатымi-энтузiастамi), калi возмецца за справу.
Калi ў вас будуць жаданне i магчымась - з'ездзiцу туды. Паглядзець на музей i паслухаць лекцыю Барыса Барысавiча - для гэтага прехаць сто кiаметраў, паверце, не шкада.
Как я провел выходные, часть вторая
rrrr1
| среда, 13 мая 2015