"Кароль Лір" ў Купалаўскiм пастаўлен дужа ўдала.

Я ўвогуле аддаю перавагу класiчным пастаноўкам, а тут мiнiмалiзм дэкарацый, мадэрнавыя касцюмы.
Але ж Пiнiгiн выдатны, а мо й найлепшы ў нашай краiне, рэжысёр i ў яго ўсе на сваiм месцы.
Кальсць даўно Шэкспiр ўжо ставiўся к Купалаўскiм. Гэта быў "Макбэт". На жаль я не памятаю зараз рэжысёра (але ж гэта быў нехта запрошаны з, здаеца, Лiтвы). Дык тады колькасць актораў (а разам i ўся п'еса) была дужа скараочана, а дэкарацыi мiнiмiлiзаваны. Тады гэта выглядала проста як эканомiя. Зараз ўсё захавана - пераклад Юркi Гаўрука такi, што кожная рэплiка на сваiм месцы, заслухацца можна! А дэкарацыi i касцюмы - бачна, рэжысёру так трэба - а не ў бюджэт неўклалiся.

I акторы, вельмi добрыя акторы. Некалi, калi Пiнiгiн пайшоў на змяненне складу, на яго наракалi, зараз кожны можа пабачыць што ён быў праў.
А Аляксандр Казела ўвогуле грае генiяльна. Я так думаю.

Недзе так.

@темы: театр